«Хабар браў, чаго крыўдзіцца на мяне?»: Лукашэнка звольніў намесніка міністра па надзвычайных сітуацыях за правіны


Дзмітрыя Бегуна вызвалілі ад пасады за правіны, якія дыскрэдытуюць званне супрацоўніка органаў і падраздзяленняў па надзвычайных сітуацыях, гаворыцца ў адпаведным указе ад 2 траўня.

Дзмітрыя Бягуна падазраюць у атрыманні хабару ад бізнесоўца за ўвод у строй абʼекта з парушэннем патрабаванняў супрацьпажарнай бяспекі.

21 сакавіка Лукашэнка падчас размовы з супрацоўнікамі прадпрыемстваў кампаніі «Кронаспан» у Магілёве пракаментаваў затрыманне чыноўніка.

«Хабар браў. На месцы ўзялі ўсіх. Чаго крыўдзіцца на мяне? Усе аднолькавыя перад законам: і міністры, і намеснікі міністраў. Свеціць восем гадоў мінімум. Дапрацаваўся да генеральскай пасады, каб у турме правесці час».

Дзмітрыя Бягуна прызначылі намеснікам міністра па надзвычайных сітуацыях у 2015 годзе. Раней ён займаў пасаду начальніка сталічнага ўпраўлення МНС.

ДР belsat.eu паводле belta.by

Стужка навінаў