Гвалтаўніка і забойцу знайшлі праз 9 гадоў пасля здзяйснення злачынства


У Гомлі распачатая крымінальная справа ў дачыненні да мужчыны, які ў 2008 годзе згвалціў і забіў жанчыну.

У студзені 2008 года быў умоўна-датэрмінова вызвалены ад арышту за наўмыснае прычыненне менш цяжкага цялеснага пашкоджання. У гэты ж дзень ён моцна выпіў і згвалціў 39-гадовую жанчыну, пры гэтым абвінавачаны моцна яе збіў. Жанчына памерла на месцы здарэння ад закрытай чэрапна-мазгавой траўмы.

Тады следства правяло праверку, на целе забітай былі знойдзеныя біялагічныя рэчывы неўстаноўленага мужчыны, генатып якога быў накіраваны ў рэспубліканскую базу дадзеных.

«У канцы 2017 года паступіла інфармацыя аб супадзенні выяўленага раней генатыпу з генатыпам абвінавачанага. Пасля гэтага следчыя правялі шэраг працэсуальных дзеянняў, прызначылі паўторную генатыпаскапічную экспертызу», – паведаміў Ігар Пінігін, начальнік аддзелу пракуратуры Гомельскай вобласці па наглядзе за выкананнем заканадаўства ўпраўлення Следчага камітэту Рэспублікі Беларусь па Гомельскай вобласці.

Мужчыну вінавацяць ў забойстве з асаблівай жорсткасцю, у згвалтаванні і гвалтоўных дзеяннях сексуальнага характару.

ГА, belsat.eu

Стужка навінаў