Замежныя зоркі адмаўляюцца ад удзелу ў праўладных канцэртах у Беларусі


Лідар расейскага гурта «RASA» Віктар Паплееў паведаміў, што не будзе выступаць у Менску 8 жніўня на праўладным канцэрце. Выканаўца ў сваім Instagram выказаў спадзяванне, што наведае Беларусь у лепшай абстаноўцы.

Дуэт «RASA» з Расеі адмовіўся ад удзелу ў канцэрце ў Менску, які запланаваны на 8 жніўня.

«8 чысла мы не выступаем у вашым горадзе. Дзякуй кожнаму, хто паінфармаваў нас. Мы вельмі любім вас і спадзяемся, што сустрэнемся ў лепшай абстаноўцы», – сказаў Віктар Паплееў.

Telegram-канал «Беларусь головного мозга» паведамляе, што адмовіліся выступаць у Беларусі ўкраінская выканаўцы Ціна Караль і Юліяна Караулава.

У сваім Facebook расейскі спявак Леанід Агуцін таксама паведаміў, што не прыедзе ў Беларусь 8 жніўня на канцэрт.

Вядома, што праўладныя канцэрты ў Беларусі праігнаруюць Стас П’еха і гурт «Кар-Мэн».

У апошні дзень перад выбарамі, 8 жніўня, у гарадах Беларусі ўлады арганізоўваюць канцэрты, у тым ліку з удзелам замежных выканаўцаў. Канцэрты запланаваныя ў Менску, Берасці, Віцебску, Горадні, Бабруйску і ў Барысаве.

Некаторыя замежныя выканаўцы ўжо адмаўляюцца ад удзелу ў імпрэзах.

Hавiны
Улады перад выбарамі правядуць свае канцэрты ў рэгіёнах
2020.08.06 09:13

СК belsat.eu

Стужка навінаў