Гурт Dee Tree пакажа онлайн з музычнай казкай «Аліса ў Залюстроўе»


Чарговы онлайн-канцэрт у рамках VELO_ve Music Fest адбудзецца ў сераду 13 траўня. Пачатак а 19:00

Арганізатары вясновага фэсту створаць маляўнічую карцінку ў галерэі сучасных мастацтваў «Ў». Спецыяльна да выступлення соўл-гурту Dee Treе ўсталявалі яркія дэкарацыі: гледачам на гэты раз прапаноўваюць «перанесціся» у футурыстычны лес казкі «Аліса ў Залюстроўе».

Афіша VELO_ve Music Fest

Разбавяць чатырохгадзіннае казачнае шоу менскія дыджэі EYE-Q і MAX GREAT. Падчас трансляцыі можна задаваць пытанні музыкам, пісаць каментары і выкладваць кантэнт у сваіх сацыяльных сетках з галоўным хэштэгам #VELO_ve.

Вядоўца трансляцыі – вядомы шоўмен Андрэй Бонд.

Вядома, што хутка ў межах фэсту таксама выступіць папулярны беларускі рок-гурт AKUTE, а трансляцыі плануюць працягваць да чэрвеня.

КА belsat.eu

Стужка навінаў