Гурт «Дай Дарогу!» выпусціў кліп, прысвечаны падзеям 2020 года ВІДЭА


Песня «Баю-бай» стала першым сінглам да новага альбому, выхад якога плануецца ў жніўні 2020.

Песня пра сёлетнія падзеі ў Беларусі

Берасцейскі гурт «Дай Дарогу!» 18 ліпеня выпусціў новы кліп на песню «Баю-бай». Яна стала першым сінглам да новага альбому, выхад якога плануецца ў жніўні 2020.

Песня і кліп цалкам прысвечаныя сёлетнім падзеям у Беларусі. Відэа паказвае людзей у міліцэйскай форме, якія ездзяць на камбайнах і збіраюць ураджай. А яшчэ яны пераследуюць простых людзей: медыкаў у масках, працоўных ва ўніформе і офісных супрацоўнікаў.

Меней чым за дзень кліп набраў 12 тысячаў праглядаў, 3,2 тысячы лайкаў і толькі 12 дыслайкаў на YouTube.

  • «Дай Дарогу!» – адзін з найбольш папулярных сучасных беларускіх гуртоў. Яны існуюць ужо больш за 20 гадоў, выпусцілі шэсць студыйных альбомаў. Гурт вядомы і за межамі Беларусі.
  • Сёлетняя прэзідэнцкая кампанія запомніцца масавымі затрыманнямі і разгонамі мірных дэманстрацыяў. Пасля арышту і нерэгістрацыі аднаго з найбольш папулярных кандыдатаў Віктара Бабарыкі, тысячы людзей выйшлі на вуліцы беларускіх гарадоў. Дэманстрацыі суправаджаліся жорсткімі затрыманнямі.
Аб’ектыў
У Менску масава судзяць мірных пратэстоўцаў
2020.07.15 23:37

КТ belsat.eu

Стужка навінаў