Гуманітарную дапамогу з Польшчы прывезлі на склад «Белмедтэхнікі». Фотафакт


Гуманітарны груз для барацьбы з эпідэміяй каронавіруса быў дастаўлены ў Менск на склад «Белмедтэхнікі». Польскі бок перадаў беларусам дэзынфекуючыя і антысептычныя сродкі, а таксама хірургічныя маскі.

Фота – Арцём Лява / Belsat.eu

Пра перадачы гуманітарнай дапамогі прысутнічаў амбасадар Польшчы ў Беларусі Артур Міхальскі.

Фота – Арцём Лява / Belsat.eu
Амбасадар Польшчы ў Беларусі Артур Міхальскі (злева) і намеснік міністра аховы здароўя Барыс Андрасюк.
Фота: Арцём Лява / Belsat.eu

«Калі бяда ў вас і ў нас, мне здаецца надзвычай важным, каб мы адчувалі сябе салідарнымі і блізкімі адзін да аднога», – падкрэсліў дыпламат.

Фота – Арцём Лява / Belsat.eu
Фота – Арцём Лява / Belsat.eu

Нагадаем, Варшава адправіла ў Беларусь каля 75 тысячаў літраў дэзынфекуючых і антысептычных сродкаў, а таксама 100 тысячаў хірургічных масак. Донарам дапамогі стала Міністэрства здароўя Польшчы і шэраг польскіх дзяржаўных кампаніяў. Канвой зарганізаваў Фонд міжнароднай салідарнасці, транспартаваннем займаліся супрацоўнікі пажарнай службы Польшчы.

Фота – Арцём Лява / Belsat.eu

Калона з шасці грузавых аўто ўчора выехала з Варшавы і ўжо сёння раніцай перакрочыла польска-беларускую мяжу.

Фотарэпартаж
«Польшча адгукнулася першай!» У Беларусь прыбыў гуманітарны канвой з медычнай дапамогай
2020.04.24 14:34

ІІ belsat.eu

 

Стужка навінаў