Гульнявы разлад афіцыйна прызналі хваробаю


Сусветная арганізацыя здароўя падчас асамблеі ў Жэневе афіцыйна прыняла перагледжаную Міжнародную класіфікацыю хваробаў (ICD-11), у якую, сярод іншага, уключылі і гульнявы разлад.

Сам тэкст ICD-11 быў зацверджаны яшчэ год таму. А ўступіць у моц рашэнне з 1 студзеня 2022 года.

Hавiны
Wargaming будзе выплочваць стыпендыі лепшым студэнтам БДУ
2019.01.05 07:00

Гульнявы разлад патрапіў у класіфікацыі адразу пасля залежнасці ад азартных гульняў. Ён характарызуецца «устойлівымі або паўтаральнымі гульнявымі паводзінамі», што выклікаюць «значнае парушэнне ў асабістых, сямейных, сацыяльных, адукацыйных, прафесійных або іншых важных галінах функцыянавання».

Людзі, якія пакутуюць ад яго, цяпер змогуць разлічваць на паўнавартаснае лекаванне.

МГ belsat.eu

Стужка навінаў