Гульні скончыліся, а парад яшчэ не. Менчукоў чакаюць новыя абмежаванні


У Менску працягваюць рыхтавацца да параду на 3 ліпеня. Генеральная рэпетыцыя мусіць адбыцца ўжо ўвечары 1 ліпеня. Яе пачатак запланавалі на 21:00.

Hавiны
Пасля Еўрапейскіх гульняў па Менску пройдуць азіяцкія вайскоўцы
2019.06.26 18:39

Калона пачне рухацца яшчэ а 17:00 з ваеннага гарадка Уручча па вуліцам Заснавальнікаў, Старынаўская ды па праспектах Незалежнасці і Машэрава. Вяртацца яна будзе па праспекце Машэрава, вуліцах Ціміразева і Сапёраў, праспекце Пераможцаў, вуліцах Арлоўская і Сурганава, па праспекце Незалежнасці і вуліцы Старынаўская. Да заканчэння рэпетыцыі будзе абмежаваны рух транспарту, паведамляе БелТА.

3 ліпеня рух транспарту ў цэнтры Менску пачнуць перакрываць у 15:00. Будзе перакрыты праспект Незалежнасці ад вуліцы Старынаўскай да Казлова, праспект Машэрава – ад праспекту Незалежнасці да вуліцы Ціміразева, вуліца Ціміразева да Арлоўскай. І па вуліцах Арлоўскай і Сурганава тэхніка зноў пойдзе на праспект Незалежнасці.

Hавiны
Першая рэпетыцыя параду ў Менску: тэхніка прайшла па ўскрайку гораду
2019.05.23 23:55

Традыцыйна ля месцаў святкаванняў будзе праводзіцца дагляд.

Таксама ў раёне адной з кропак запуску салюту – у парку Перамогі – будзе абмежаваны руху і стаянка транспарту.

Сам парад пачнецца а 21:00.

МГ belsat.eu

Стужка навінаў