Гукарэжысёр БТ абвесціў галадаванне праз нізкія заробкі


[vc_row][vc_column][vc_raw_html]JTNDaWZyYW1lJTIwc3JjJTNEJTIyJTJGJTJGdmsuY29tJTJGdmlkZW9fZXh0LnBocCUzRm9pZCUzRDExOTQ4ODc4NiUyNmlkJTNEMTcxMzg3MDc0JTI2aGFzaCUzRDNmZDIxNTMxNGEwYjk2YWElMjZoZCUzRDIlMjIlMjB3aWR0aCUzRCUyMjg1MyUyMiUyMGhlaWdodCUzRCUyMjQ4MCUyMiUyMCUyMGZyYW1lYm9yZGVyJTNEJTIyMCUyMiUzRSUzQyUyRmlmcmFtZSUzRQ==[/vc_raw_html][vc_column_text]Зрабіць гэта супрацоўніку найбуйнейшага беларускага медыяхолдынгу не складана: падчас здымкаў вялікіх праектаў супрацоўнікаў не толькі не кормяць, але і не даюць часу на абед. Уладзімір Жолудзь галадуе ўжо трэці дзень.

«Абавязваюся нічога не есці, піць толькі ваду. Працягваю працаваць у штатным рэжыме, згодна з раскладам. Дзякую за ўвагу», – заявіў у сваім відэазвароце Уладзімір Жолудзь.

Паводле Жолудзя, падставай для галадавання паслужыла праца пры арганізацыі апошняй трансляцыі нацыянальнага адбору на Еўрабачанне. Супрацоўнік Белтэлерадыёкампаніі распавёў, што сістэма аплаты працы з кампаніі арганізаваная такім чынам, што супрацоўнікі маюць невялікія аклады. Уладзімір атрымлівае 600 тысячаў (працуе на палову стаўкі), а рэшту заробку забяспечваюць ганарары за праграмы, якія выйшлі ў эфір.

За«складаную і тэхналагічную працу» падчас нацыянальнага адбору на «Еўрабачанне» ён атрымаў 600 тыс. рублёў. Уладзімір Жолудзь таксама ўдакладняе, што гэтая сітуацыя паўтараецца год за годам. Тэлекампанія ўжо абяцала пайсці яму насустрач і павысіць аплату, але нічога так і не змянілася: кіраўніцтва тлумачыць Жолудзю, што кампанія – бюджэтная, і проста не мае грошай. Магчыма, праз гэта БТ не здолела арганізаваць відэатрансляцыю ўзнагароды Нобэля Святлане Алексіевіч.

Пасля таго як Жолудзь у чарговы раз узняў пытанне аб павелічэнні аплаты, яму прапанавалі тры варыянты: звольніцца, пайсці да намесніка старшыні тэлекампаніі па фінансах або да старшыні тэлекампаніі.

Уладзімір вырашыў выкарыстаць два: напісаў заяву на звальненне і запісаўся на прыём да старшыні БТ на 23 лютага.

«Пасля таго як даведаліся, што я запісаўся на прыём, мне парэкамендавалі забраць заяву на звальненне. Пры гэтым я поўны рашучасці і з сённяшняга дня, 15 лютага, абвяшчаю галадаванне. Гэта не нейкія ўльтыматумы – я проста хачу, каб кіраўніцтва кампаніі звярнула ўвагу на праблему, што існуе», – сказаў ён.

Паводле Жолудзя, спыніць ён галадоўку ці працягне, будзе залежыць ад вынікаў сустрэчы.

Ён таксама адзначае, што ўмовы працы на іншых беларускіх каналах, ОНТ і СТВ, на ягоную думку, лепшыя: так, супрацоўнікі гэтых каналаў маюць перапынак на абед, а гарачыя абеды падчас буйных відэатрансляцыяў запэўнівае працадаўца.

Белтэлерадыёкампанія – найбуйнейшы ў Беларусі дзяржаўны медыяхолдынг. У структуру Белтэлерадыёкампаніі ўваходзяць 7 тэлевізійных каналаў, 5 каналаў радыё, 5 абласных тэлерадыёкампаніяў.

ДД, belsat.eu; відэа: «вКонтакте»

Стужка навінаў