ГУБЭЗ МУС выкрыў карупцыйную схему ў сферы ЖКГ – распачата больш за 50 крымінальных справаў


Супрацоўнікі Галоўнага ўпраўлення па барацьбе з эканамічнай злачыннасцю (ГУБЭЗ) МУС выкрылі злачынныя схемы, звязаныя з засваеннем грашовых рэсурсаў у сферы ЖКГ.

«Падазраванымі апынуліся кіраўнікі шэрагу дзяржарганізацый, якія аказваюць жыллёва-камунальныя паслугі, а таксама службовыя асобы прыватных прадпрыемстваў. У дачыненні да зламыснікаў распачата больш за 50 крымінальных справаў па фактах злоўжывання службовымі паўнамоцтвамі, перавышэння ўлады або службовых паўнамоцтваў, хабарніцтва», – паведамляе прэс-служба МУС.

Паводле праваахоўнікаў, зламыснікі праводзілі закупы тэхналагічнага абсталявання па завышаным кошце, што прывяло да нерацыянальнага расходавання як бюджэтных, так і ўласных сродкаў камунальных прадпрыемстваў, у сувязі з чым быў нанесеная значная шкода дзяржаве.

Пад крымінальны пераслед трапілі кіраўнікі больш чым 20 арганізацыяў і прадпрыемстваў, якія аказваюць паслугі ў сферы ЖКГ.

«Падазраваныя за незаконныя ўзнагароджанні прымалі рашэнні аб закупах абсталявання ў фірмаў-пасярэднікаў па завышанай ад 3-х да 10-ці раз кошту. Бачнасць законнасці здзелак надавала іх рэгістрацыя афіляваныя кампаніямі, якія прапаноўвалі купіць такое ж абсталяванне, але яшчэ даражэй», – кажуць у МУС.

«Белсат» ў сваіх расследаваннях неаднаразова звяртаўся да тэмы карупцыі ў ЖКГ.



ІІ, belsat.eu

Стужка навінаў