Гуаідо вярнуўся ў Венесуэлу і правёў мітынг апазіцыі


Мітынг апазіцыі ў раёне Лас- Мэрсэдэс на ўсход ад цэнтра Каракаса завяршыўся, большасць удзельнікаў пакінула раён яго правядзення. У момант кульмінацыі мітынгу – выступлення лідэра апазіцыі Хуана Гуаідо, які вярнуўся з-за мяжы – мітынгоўцы запоўнілі ўсю плошчу Альфрэда Саделя і прылеглыя вуліцы, у тым ліку частку праспекта Мэрсэдэс.

Многія прыйшлі са сцягамі і іншай сімволікай Венесуэлы, паведамляе ТАСС. Пры гэтым узброеных людзей, у масках ці агрэсіўных сярод удзельнікаў не было. Адразу ж пасля выступлення Гуаідо, людзі пачалі разыходзіцца.

Бліжэй да канца мерапрыемства над месцам правядзення мітынгу праляцеў верталёт, з якога, па здагадцы некаторых мітынгоўцаў, паліцыя або армія маглі весці ацэнку колькасці ўдзельнікаў. Аднак у астатнім абстаноўка была спакойнай, на месцы мерапрыемства не было ачаплення, спецтэхнікі або паліцэйскіх, экіпіяваных для разгону дэманстрацыяў. Некалькі рэгуліроўшчыкаў кіравалі рухам у раёне вуліцаў, перакрытых натоўпам.

Наступныя буйныя мітынгі, па словах Гуаідо, пройдуць у аўторак, 5 сакавіка і ў суботу 9 сакавіка.

Hавiны
Мадура разарваў дыпламатычныя стасункі з Калумбіяй, на мяжы адбыліся крывавыя сутычкі
2019.02.24 09:13

СК, belsat.eu

Стужка навінаў