Гуаідо распавёў, што краіны ЕЗ дапамогуць Венесуэле


Лідар венесуэльскай апазіцыі Хуан Гуаідо заявіў, што некалькі краін – сябраў Еўразвязу пагадзіліся вылучыць больш за 18 мільёнаў долараў ЗША, каб дапамагчы Баліварыянскай Рэспубліцы.

«Пасля нашай сустрэчы з еўрапейскімі амбасадарамі мы заяўляем аб выдзяленні больш як 18 мільёнаў долараў на гуманітарную дапамогу для Венесуэлы. Сродкі прадставяць урады Вялікай Брытаніі, Нямеччыны, Італіі, Гішпаніі, і Францыі. Дзякуй за падтрыманне нашай барацьбы за жыцці сотняў тысяч венесуэльцаў!» – напісаў Гуаідо у сваім Twitter.

Паводле выдання El Nacional, краіны ЕЗ таксама адправяць у Баліварыянскую Рэспубліку 70 тон медыкаментаў.

Hавiны
Прэзідэнт Калумбіі параўнаў рэжым Мадура з ракавай пухлінай
2019.02.14 06:34

СК, belsat.eu

Стужка навінаў