Гуаідо перакананы ў «перамозе канстытуцыі»


Больш за 600 венесуэльскіх вайскоўцаў адмовіліся ад падтрымання прэзідэнта Нікаляса Мадура і перайшлі «на бок канстытуцыі». З такім сцвярджэннем выступіў лідар венесуэльскай апазіцыі Хуан Гуаідо.

«Больш за 600 вайскоўцаў у апошнія дні перайшлі на бок канстытуцыі. Працэс пераходу да дэмакратыі не спыніць», – сказаў Гуаідо, чые словы прыводзіць у сваім Twitter венесуэльскі журналіст Габрыэль Басцідас.

Апазіцыянер таксама дадаў, што «у бліжэйшыя гадзіны будзе абвешчана пра новыя маніфестацыі», піша ТАСС.

Раней Басцідас са спасылкай на ўлады Калумбіі паведаміў, што з 23 лютага звыш 567 сілавікоў з Венесуэлы перасеклі мяжу з гэтай краінай і перайшлі на бок апазіцыі. Міністр абароны Баліварыянскай Рэспублікі Уладзімір Падрыні Лопес заявіў, што ваеннаслужачым і байцам Нацыянальнай гвардыі абяцалі да 20 тысячаў долараў кожнаму за ўцёкі ў Калумбію.

Hавiны
Гуаідо распавёў, што краіны ЕЗ дапамогуць Венесуэле
2019.02.19 20:48

СК, belsat.eu

Стужка навінаў