Гуаідо перакананы, што Мадура пацерпіць паразу


Прэзідэнт Венесуэлы Нікаляс Мадура не карыстаецца дастатковым падтрыманнем вайскоўцаў, таму ў выпадку прымянення сілы супраць сваіх палітычных праціўнікаў ён пацярпіць паразу. Такое меркаванне выказаў у панядзелак лідар венесуэльскай апазіцыі Хуан Гуаідо, прамова якога транслявалася ў Twitter.

«Падчас сілавога сцэнару Мадура пацерпіць паразу, таму што ў яго ўжо няма падтрымання народу, няма міжнароднага падтрымання і тым больш няма падтрымання 80 % асабістага складу ўзброеных сілаў, якія таксама хочуць пераменаў», – сказаў Хуан Гуаідо.

23 студзеня Гуаідо, прызначэнне якога на пасаду спікера парламента двума днямі раней ануляваў Вярхоўны суд Венесуэлы, абвесціў сябе выконваючым абавязкі прэзідэнта краіны. Часовым кіраўніком дзяржавы яго прызналі ЗША, да іх далучыліся краіны Групы Лімы (за выключэннем Мексікі), Арганізацыя амерыканскіх дзяржаваў і шэраг еўрапейскіх краінаў. Мадура назваў гэта спробай перавароту і заявіў аб разрыве дыпламатычных стасункаў з ЗША.

Аб’ектыў
Беларусь страціла на супрацы з Венесуэлай мільёны
2018.07.05 21:08

СК, belsat.eu

Стужка навінаў