Грыбы з Нараўлянскага раёну ў 24 разы перавысілі норму па радыяцыі


Гомельскі абласны цэнтры гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя падвёў вынікі пробаў прадукцыі па заяўках насельніцтва. Агулам выявілі 18 фактаў перавышэнне радыёнуклідаў, галоўным чынам небяспечнымі для ўжывання з’яўляюцца грыбы, піша gomel.today.

Найбольш забруджанымі з дароў прыроды апынуліся лісічкі, сабраныя паблізу вёскі Братэрскае, што ў Нараўлянскім раёне, якія паказалі 8988 Беккэрэляў на кілаграм (Бк / кг), пры нарматыве – не вышэй за 370 Бк / кг. Такім чынам бяспечны ўзровень перавышаны ў 24 разы.

«У народзе распаўсюджана меркаванне, што лісічкі – чыстыя грыбы, ня назапашваюць радыяцыю. Але лабараторныя даследаванні сведчаць пра адваротнае. Гэта значыць, што любыя дары лесу, сабраныя ў забруджаных рэгіёнах абавязкова варта прыносіць на радыяцыйны кантроль. Для насельніцтва гэта паслуга бясплатная. Вынікі выдаюцца ў дзень звароту», – адзначыла ўрач-гігіеніст.

Аб’ектыў
Вёска на Магілёўшчыне: праз радыяцыю не даюць збіраць грыбы і ягады, але лічаць «чыстай зонай»
2018.04.25 23:05

СК belsat.eu

Стужка навінаў