Грыбнік блукаў па лесе тыдзень – і выжыў


У Віцебскай вобласці ратавальнікі знайшлі грыбніка, які заблукаў амаль тыдзень таму. Спачатку сваякі пенсіянера вялі пошукі самастойна, затым падключылася міліцыя, ратавальнікі і войска.

«АНТ» падае, што мужчыну шукалі з дапамогай авіяцыі.

Грыбніка знайшлі на балоце ў крытычным стане. Да машыны хуткай дапамогі яго неслі паўтара кіламетра. Цяпер пенсіянер у больніцы.

Гэта не адзінкавы выпадак – сёння ў Віцебскай вобласці шукаюць яшчэ двух чалавек.

Адмыслоўцы рэкамендуюць адпраўляцца ў лес з зараджаным тэлефонам і ў адзенні яскравых колераў, браць з сабой ваду і мінімальную аптэчку, а таксама не хадзіць па адным.

ДД

Стужка навінаў