Грыбаўскайце пра адсутнасць Лукашэнкі на саміце ў Бруселі: Такія рашэнні зацвярджае Масква


Прэзідэнт Літвы Даля Грыбаускайце выказала меркаванне, што той факт, што 24 лістапада Аляксандр Лукашэнка не прыехаў на сустрэчу «Усходняга партнёрства» у Бруселі, – наступства рашэння Масквы.

Пра гэта Грыбаўскайце заявіла ў інтерв’ю LRT.

«Я лічу, што гэта дэманструе тое ж самае, што дэманстравалі вайсковыя вучэнні – на тэрыторыі Беларусі гаспадарыць Масква, а не Менск і рашэнні, каму і куды ехаць, зацвярджае Масква, а не Менск»., – сказала Грыбаўскайце.

Як паведамлялася раней, беларускі кіраўнік не паехаў на саміт «Усходняга партнёрства», які пачаўся сёння ў Бруселі. Дэлегацыю Беларусі на саміце ачоліў міністр замежных спраў Уладзімір Макей.

КА, belsat.eu

Стужка навінаў