Грузія папрасіла Украіну арыштаваць Саакашвілі


Грузія накіравала запыт ва Украіну аб узяцці пад варту і экстрадыцыі экс-губернатара Адэскай вобласці Міхэіла Саакашвілі.

Пра гэта паведаміў намеснік кіраўніка ўкраінскага міністэрства юстыцыі Сяргей Петухоў.

Паводле ўкраінскага чыноўніка, грузінская пракуратура гарантуе, што Саакашвілі не будуць пераследаваць па палітычных матывах, і не выдадуць без згоды Украіны трэцяй дзяржаве.

Петухоў таксама распавёў, што ў Грузіі Саакашвілі праходзіць у якасці абвінавачанага па чатырох справах.

Раней Міхаіл Саакашвілі паведаміў, што вернецца ва Украіну 10 верасня.

У ліпені Саакашвілі пазбавілі ўкраінскага грамадзянства. У міграцыйнай службе паведамілі, што былы губернатар Адэскай вобласці ўнёс у анкету ілжывыя звесткі пра тое, што не знаходзіцца пад следствам.

ЮВ, belsat.eu, паводле 112.ua

Стужка навінаў