Грузія хоча перамагчы беднасць з дапамогай марыхуаны


2 чэрвеня 2013 года. Удзельніца дэманстрацыі за легалізацыю марыхуаны ў Тбілісі. Фота – David Mdzinarishvili / Reuters / Forum

Каўказская краіна збіраецца зарабіць на экспарце марыхуаны ў медычных мэтах $ 400 млн штогод.

Міністр фінансаў Іванэ Мачаварыані лічыць, што вытворчасць канапель прынясе вялікі прыбытак, які дапаможа перамагчы беднасць.

«У прынцыпе, гэта новая галіна. Самая культура вельмі старая, ап’яненне ад гэтага зелля старое, як свет, але вытворчасць з канопляў такіх прадуктаў, якія выкарыстоўваюцца ў медычнай галіне, з’яўляецца менавіта навінкай і звязана з новымі тэхналогіямі», – цытуе Мачаварыяні «Інтэрфакс» са спасылкай на канал «Imedi».

Паводле міністра, рынак медычнай марыхуаны «расце з з геаметрычнай прагрэсіяй» і праз 6–7 гадоў дасягней $ 25 млрд.

«Таму мы вырашылі ўключыцца ў гэты працэс, узмацніць наш экспартны патэнцыял, і чакаем, што на працягу бліжэйшых двух-трох гадоў мы зможам атрымаць ад экспарту 1 млрд лары (каля $ 400 млн)», – працягнуў міністр.

Скептыкам, якія задаюцца пытаннем маральнасці прыбыткаў такога кшталту, Мачаварыані кажа, што гэтыя грошы дапамогуць падняць адукацыю і перамагчы беднасць і галечу.

«Амаральнай звязваць гэтае пытанне з мараллю і маральнасцю Калі паглядзець на апошнія дзесяцігоддзі нашай краіны, галоўнай крыніцай маральнага крызісу і амаральнасці былі беднасць і неадукаванасць, менавіта ў гэтым праблема. Спадзяюся, што ў канчатковым рахунку менавіта гэта будзе асновай для выхаду з маральнага і маральнага крызісу», – дадаў міністр.

У Міністэрстве ўнутраных справаў Грузіі распрацавалі праект закону «Аб кантролі расліны каноплі», які дазваляе вырошчваць каноплі для вытворчасці касметыкі і лекаў – але пад строгім кантролем. На гэтым тыдні законапраект прадставілі парламенту.

Улетку ўрад Грузіі дэкрыміналізаваў спажыванне марыхуаны на падставе таго, што яе курэнне «шкодзіць толькі спажыўцу, а не грамадству». Раней за курэнне марыхуаны ў Грузіі штрафавалі на $ 200.

ДД

Стужка навінаў