Грузія да гэтага часу расплачваецца з Беларуссю за непрызнанне Абхазіі ды Паўднёвай Асеціі


Са словаў Пааты Шэшэлідзэ, непрызнанне Менскам незалежнасці Абхазіі і Паўднёвай Асеціі – «не бясплатнае».

«Нягледзячы на тое, што Расея надзвычай моцна ўплывае на гэтую краіну, там ёсць вялікія фінансавыя інтарэсы кланаў або палітыкаў. Беларусь змагла весці даволі незалежную палітыку ў дачыненні Грузіі. Напрыклад, яна не ўдзельнічала ў палітыцы эмбарга, якая была абвешчаная Расеяй у 2006 годзе», – заявіў прэзідэнт Новай эканамічнай школы Грузіі Паата Шэшэлідзэ ў праграме Яўгена Кісялёва і Святланы Калінкінай «Тэрыторыя праўды».

 

Паата Шэшэлідзэ, прэзідэнт Новай эканамічнай школы (Тбілісі)

«Яна цяпер не прызнае акупаваных тэрыторыяў Грузіі як незалежных краінаў (Абхазію і Паўднёвую Асецію), намагаецца быць адкрытай для інвестыцый, для гандлю, – дадаў грузінскі эканаміст у эфіры «Белсату». – Вядома, гэта не бясплатна: Грузія мусіць набываць трактары і іншую тэхніку, якой у іншым выпадку мы не куплялі б».

Як Беларусь спрабуе лавіраваць, нягледзячы на эканамічную залежнасць ад Расеі, і як Пуцін спрабуе купляць лаяльнасць суседзяў Расеі – глядзіце пра гэта ў поўным выданні першай часткі праграмы «Тэрыторыя праўды».

 

Стужка навінаў