Грузінская апазіцыя паставіла ўльтыматум уладзе на мітынгу ў Тбілісі


У цэнтры Тбілісі прайшла акцыя пратэсту аб’яднанай апазіцыі супраць афіцыйных вынікаў прэзідэнцкіх выбараў, паведамляе currenttime.tv.

Мітынгоўцы абвінавачваюць улады ў ціску на выбарцаў і фальсіфікацыях, а таксама патрабуюць правесці датэрміновыя парламенцкія выбары да інаўгурацыі новага прэзідэнта.

Hавiны
На прэзідэнцкіх выбарах у Грузіі перамагла дачка палітэмігрантаў
2018.11.29 08:52

Прадстаўнікі апазіцыйнага абʼяднання «Сіла ў адзінстве» адмаўляюцца прызнаць вынікі выбараў, на якіх перамагла Саломэ Зурабішвілі. Фармальна яна ўдзельнічала ў выбарах як незалежны кандыдат, але яе падтрымлівала кіруючая партыя «Грузінская мара». Яе лідар – грузінскі алігарх Бідзіна Іванішвілі.

Супернікам Зурабішвілі быў паплечнік былога прэзідэнта Грузіі Міхэіла Саакашвілі Грыгол Вашадзэ. Да ўдзельнікаў пратэсту па відэасувязі звярнуўся і сам Саакашвілі, які раней заклікаў да акцыяў «масавага непадпарадкавання».

Інаўгурацыя новага прэзідэнта павінна адбыцца 16 снежня. Міжнародныя назіральнікі прызналі выбары свабоднымі, але адзначылі, што кандыдаты былі пастаўленыя ў няроўныя ўмовы.

АБСЕ рэзка раскрытыкавала абяцанне прэмʼера Мамука Бахтадзэ, што да новага года каля 600 000 пратэрмінаваных даўгоў жыхароў Грузіі на суму да двух тысяч лары ($ 740) будуць ануляваныя. Бахтадзэ зрабіў гэтую заяву за некалькі дзён да галасавання. Паводле кіраўніка дэлегацыі Еўрапарламенту Лаймы Андрыкенэ, гэта можна лічыць «спробай набыць галасы».

Hавiны
Бывай, прэзідэнцкая рэспубліка! Пакуль у Грузіі
2018.10.27 13:00

ЮВ, belsat.eu

Стужка навінаў