Грузавік, які ўпаў з 23 беларускімі турыстамі, мог перавозіць толькі 5 чалавек


ГАЗ-66 з беларускімі турыстамі, які зваліўся з абрыву ў раку ва ўкраінскіх Карпатах, быў моцна перагружаны. Пра гэта ў эфіры тэлерадыёкампаніі «UA: Карпаты» распавёў намеснік начальніка Нацыянальнай паліцыі Івана-Франкоўскай вобласці Алег Ёсыпіў.

Паводле яго, у аўтамабілі знаходзілася 23 турысты, хоць ён мог перавозіць толькі пяць чалавек.

Hавiны
ДТЗ у Прыкарпацці: затрыманы другі падазраваны ў справе аб гібелі беларусаў
2019.05.07 17:08

Алег Ёсыпіў таксама адзначыў, што затрыманыя кіроўца грузавіка 1974 года нараджэння, у крыві якога выяўлена 0,9 праміле алкаголю, і 52-гадовы старшыня грамадскага аб’яднання «Федэрацыя рафтынг Прыкарпацця», які даў дазвол на перавозку турыстаў.

Па словах прэс-сакратаркі пракуратуры Івана-Франкоўскай вобласці Надзеі Тэслін, пакуль не выяўлена, ці складалася дамова на аказанне паслуг і ці працаваў кіроўца афіцыйна ў Федэрацыі рафтынгу.

Hавiны
Кіроўца, што перавозіў беларускіх турыстаў ва Украіне і ўчыніў ДТЗ, быў п’яны
2019.05.06 19:12

Нагадаем, што беларускія турысты павінна была ажыццявіць сплаў па рацэ, і на грузавіку накіроўваліся да месца прызначэння.

У выніку аварыі трое беларусаў загінулі на месцы. Яшчэ дзевяць чалавек праходзяць медычнае абследаванне ў шпіталі з рознымі траўмамі. Іншым пасажырам аказаная дапамога на месцы здарэння.

ВІДЭА
У Карпатах з вышыні 40 метраў у раку зваліўся аўтамабіль з беларусамі. Трое загінулі
2019.05.06 15:05

МГ belsat.eu

Стужка навінаў