Групоўка «Джэйш аль-Іслам» узяла на сябе адказнасць за збіты самалёт з расейскімі вайскоўцамі


Паводле папярэдняй інфармацыі, сірыйская групоўка «Джэйш аль-Іслам» сбіла самалёт Ан-26 з расейскімі вайскоўцамі на борце.

Па самалёце, гаворыцца ў заяве групоўкі, якую цытуе ліванскае выданне Ad-Diyar, быў адкрыты агонь з кулямётаў, калі ён, заходзіў на ​​пасадку і быў у ста метрах ад зямлі.

Знішчэнне расейскага самалёта, сцвярджае «Джэйш аль-Іслам», стала адказам на аперацыю ўрадавых сіл ва Усходняй Гуце.

Мінабароны РФ 6 сакавіка паведаміла аб крушэнні Ан-26 і падкрэсліла, што агнявога ўздзеяння на самалёт не было. Асноўнай версіяй авіякатастрофы лічылася тэхнічная няспраўнасць.

У Сірыі падчас крушэння самалёта загінулі 39 расейскіх вайскоўцаў

КА, belsat.eu, паводле meduza.io

Стужка навінаў