Пад Грунвальдам рэканструююць бітву 1410 года


У суботу каля 14 гадзіны на Грунвальдскім полі ў Польшчы адзін супраць аднаго стануць каля 1 400 узброеных рыцараў. Рыцары з краінаў Цэнтральнай і Усходняй Еўропы інсцэнізуюць змаганне, якое шэсць стагоддзяў таму вырашыла лёс Цэнтральнай Еўропы.

Вялікую бітву на месцы будуць назіраць каля 70 тысячаў гледачоў.

Гадавіна бітвы – перадусім свята рэканструктараў і аматараў гісторыі: падчас Дзён Грунвальду, цягам тыдня да інсцэнізацыі бітвы, удзельнікі імпрэзы маюць магчымасць пажыць у рэаліях XV стагоддзя. Фота – Пётр Яворскі/«Белсат»

У 1410 годзе аб’яднаныя польска-літоўска-рускія войскі разбілі пад Грунвальдам войска крыжакоў і заходнееўрапейскіх добраахвотнікаў. Шмат гадоў апошнюю вялікую бітву сярэднявечча паўтараюць сотні рыцараў-рэканструктараў.

ПЯ, belsat.eu

Стужка навінаў