«Грошы проста з’ядаюцца». Што і хто замінаюць расці беларускай эканоміцы?

Да 2025 году валавы ўнутраны прадукт Беларусі мусіць вырасці да $ 100 млрд. Але па выніках 2018 года ВУП дасягнуў толькі $ 60 млрд. Ды і за першае паўгоддзе гэтага году рост склаў усяго 0,9 % пры прагнозе на год 4 %. Ці атрымаецца выйсці на запаветныя лічбы і што гэтаму перашкаджае, абмеркавалі 19 ліпеня падчас прэс-сняданку, арганізаванага Даследчым цэнтрам ІПМ.