Грэцыя высылае двух расейскіх дыпламатаў


Улады Грэцыі пастанавілі выслаць двух расейскіх дыпламатаў, яшчэ двум забаронены ўезд у краіну. Дыпламатаў вінавацяць ва ўмяшанні ва ўнутраныя справы краіны і пытанні нацыянальнай бяспекі Грэцыі. Пра гэта сёння паведаміла газета «Kathimerini».

Па версіі грэцкага боку, дыпламаты спрабавалі падкупіць грэцкіх чыноўнікаў. Крыніцы «Kathimerini» сцвярджаюць, што былі спробы паўплываць на муніцыпальныя і гарадскія структуры грэцкай праваслаўнай царквы з дапамогай узнагароджанняў.

У той жа час Расея ўжо рыхтуе адказ на высылку сваіх дыпламатаў.

«Па практыцы, якая склалася ў аналагічных выпадках, ідзе люстэркавы адказ», – паведамілі Інтэрфаксу ў МЗС Расеі.

ГА, belsat.eu

Стужка навінаў