Грэта Тунберг ахвяравала $ 100 000 на барацьбу з COVID-19


17-гадовая экаактывістка Грэта Тунберг ахвяравала $ 100 000 на барацьбу з каронавірусам.

Сусветна вядомая шведская школьніца Грэта Тунберг паведаміла ў сваім Twitter’ы, што ахвяруе сваю грашовую прэмію «Human Act Award 2020» на дзейнасць UNICEF.

Экаактывістка таксама аб’явіла пра пачатак збору сродкаў на барацьбу з наступствамі пандэміі каронавіруса.

ЮВ belsat.eu

Стужка навінаў