«Гранаты, гранаты, гранаты». Як сілавікі рыхтуюцца разганяць мірны марш. ВІДЭА


Ініцыятыва«ByPol» апублікавала відэа з камер супрацоўнікаў беларускіх спецслужбаў, якія працуюць падчас падаўлення масавых пратэстаў. Апублікаванае відэа за 18 кастрычніка.

Падчас працы сілавікі абмяркоўваюць як ім спыніць марш, ці ўжываць зброю і гранаты супраць бяззбройных людзей. Відэа імаверна было знята нагруднай камерай адным з супрацоўнікаў спецслужбаў 18 кастрычніка падчас «Партызанскага маршу» каля ўнівермагу «Беларусь». У відэа шмат нецэнзурных слоў.

«ByPol» – гэта ініцыятыва, створаная былымі супрацоўнікамі беларускіх спецслужбаў, якія не прызнаюць Аляксандра Лукашэнку кіраўніком краіны і адкрыта падтрымліваюць Святлану Ціханоўскую.

AA belsat.eu

Напішы журналісту ліст

Тры беларускія журналісткі ўтрымліваюцца цяпер за кратамі і маюць абвінавачванні паводле крымінальных артыкулаў: Кацярына Андрэева(«Белсат»), Дарʼя Чульцова («Белсат»), Кацярына Барысевіч (TUT.BY).

Адным з моцных спосабаў падтрымаць дзеўчын можа стаць ваш ліст да іх.

Куды пісаць:

Кацярына Андрэева (Бахвалава): 222160 г. Жодзіна, вул. Савецкая, д. 22а.

Дарʼя Чульцова: 222160 г. Жодзіна, вул. Савецкая, д. 22а.

Кацярына Барысевіч: СІЗА № 1, 220030 г. Менск, вул. Валадарскага, д. 2.

Не забудзьцеся ўкласці ў ліст пусты канверт, каб дзеўчыны маглі вам адказаць. Дзякуем за вашую неабыякавасць!

Стужка навінаў