Грамадзянскі кодэкс пераклалі на беларускую мову


Пераклад Грамадзянскага кодэкса (ГК) на беларускую мову гатовы, паведамляе Нацыянальны прававы інтэрнэт-партал.

Экспертная рада ў пытаннях перакладу заканадаўчых актаў на беларускую мову ўхваліла пераклад ГК і рэкамендавала яго для публікацыі на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.

Грамадзянскі кодэкс з’яўляецца адным з найбольш абʼёмных беларускіх заканадаўчых актаў.

Яшчэ сёлета плануецца перакласці Працоўны кодэкс, Кодэкс аб зямлі і Жыллёвы кодэкс.

На беларускую мову ўжо перакладзены Кодэкс аб шлюбе і сямʼі і Выбарчы кодэкс.

Цяпер у Беларусі дзейнічае 25 кодэксаў. 22 з іх на расейскай мове.

ЮВ belsat.eu

Стужка навінаў