Грамадзянку Манголіі злавілі на мяжы з падробленым пашпартам


15 красавіка ў цягніку «Берасце – Тэрэспаль» памежнікі затрымалі двух грамадзянаў Манголіі, якія намагаліся незаконна трапіць у Польшчу.

Пры сабе жанчына мела службовы пашпарт, які дае права на ўезд у Польшчу без шэнгенскай візы. Памежнікі выявілі ў ім прыкметы частковай падробкі – была заменена старонка з дадзенымі пра асобу. Пасля жанчына патлумачыла, што падроблены пашпарт купіла ў Манголіі. Яе суайчыннік накіроўваўся ў якасці перакладчыка і «правадыра» праз беларуска-польскую мяжу. У краіны Еўразвязу грамадзянка Манголіі збіралася ў пошуках лепшых умоваў жыцця.

На дадзены момант вырашаецца пытанне аб узбуджэнні крымінальных справаў па ч. 1 арт. 371-1 (арганізацыя незаконнай міграцыі групай асобаў па папярэдняй змове) і ч. 1 арт.380 (падробка, выраб, выкарыстанне або збыт падробленых дакументаў, штампаў, пячатак, бланкаў) Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь. Замежнікі затрыманыя і змешчаныя ў ІЧУ Берасцейскай памежнай групы.

ГА, belsat.eu паводле gpk.gov.by

Глядзі таксама
Каментары