Грамадзянка Швейцарыі, якая сарвала балаклаву з амапаўца, атрымала 2,5 года калоніі


Суд Савецкага раёну Менску прызнаў Наталлю Хершэ вінаватаю паводле ч. 2 арт. 363 Крымінальнага кодэксу – «Супраціў міліцыянту, які ахоўвае грамадскі парадак».

Наталля Хершэ ў судзе Савецкага раёну Менску.
Фота: АД / Белсат

Наталля Хершэ нарадзілася ў Беларусі, але ад 12 гадоў жыве ў Швейцарыі. На жаночым маршы 19 верасня яна сарвала з амапаўца Сяргей Кончыка балаклаву. Суд прызнаў яе вінаватай паводле ч. 2 арт 363 Крымінальнага кодэксу – супраціў міліцыянту, які ахоўвае грамадскі парадак, ды пакараў Br 1000 штрафу, 2,5 гадамі калоніі і пастанавіў забраць і знішчыць БЧБ-сцяг, які ў жанчыны адабралі пры затрыманні.

На судзе Наталля выступіла з моцным апошнім словам:

«Я жыву ў дэмакратычнай краіне, дзе выконваюцца правы свабоды слова і мірных сходаў. Дзе яны дакладна вызначаны Канстытуцыяй ды гарантуюцца дзяржавай. Менавіта такой я бачу сваю радзіму – Беларусь будучыні. Свабодную Беларусь».

На судзе таксама прысутнічалі прадстаўнікі амбасады Швейцарыі і Аўстрыі. Пасля аглашэння прысуду, людзі ў залі пачалі крычаць «Ганьба».

  • Наталлю Хершэ затрымалі 19 верасня прыкладна а 17-ай гадзіне і напачатку судзілі паводле арт. 23.34 КаАП.
  • Паводле пратаколу яна актыўна супраціўлялася міліцыянтам пры затрыманні – не хацела прайсці ў спецаўтатранспарт, вырывалася і ўпіралася, а таксама зарвала балаклаву з Кончыка ды расцарапала яму твар.
  • Жанчына сваю віну не прызнала.

КТ belsat.eu

Стужка навінаў