Грамадзянка Расеі пабіла рэкорд увозу псіхатропаў у Беларусь. Ёй далі 17 гадоў калоніі


Суд Берасцейскага раёну 4 лістапада вынес прысуд грамадзянцы Расеі, якая перавозіла праз беларускую мяжу найбуйнейшую за апошнія 25 гадоў партыю псіхатропаў і наркотыкаў.

38-гадовую жыхарку Масквы затрымалі 2 траўня ў пункце пропуску «Дамачава». Яна ехала з Польшчы на аўтамабілі «Chrysler» па чырвоным калідоры, падаўшы для дэкларавання электрасамакат і кандыцыянер, паведамляе БелТА.

Hавiны
Качанава расказала, якім мусіць быць пакаранне за наркотыкі
2019.11.04 06:53

Аднак мытнікі выявілі тайнікі, у якіх былі вынятыя 100 палімерных упаковак агульнай вагой больш за 100 кг, а таксама тры палімерныя брыкеты вагой каля 550 г. Хімічная экспертыза вызначыла, што жанчына перавозіла экстазі і гашыш. Гэта самая буйная партыя псіхатропаў, выяўленых на беларуска-польскай мяжы за 25 гадоў.

Суд прызнаў жанчыну вінаватай паводле ч.3 арт.328 і ч.2 ст.328-1 КК. Ёй прызначанае пакаранне ў выглядзе 17 гадоў пазбаўлення волі ў папраўчай калоніі агульнага рэжыму.

Прысуд яшчэ можа быць абскарджаны і апратэставаны.

МГ belsat.eu

Стужка навінаў