Грамадзяніна Арменіі не пусцілі ў Беларусь праз аэрапорт, а пасля злавілі на мяжы пад Гомлем


Раніцай 30 ліпеня ў Гомельскім раёне паблізу пункта пропуску «Новая Гута» памежнікі затрымалі грамадзяніна Арменіі.

Высветлілася, што мужчына спрабаваў трапіць у Беларусь праз аэрапорт, але ў сувязі з тым, што ён знаходзіцца ў спісах асобаў, уезд якім у Беларусь забаронены або непажаданы, яго не прапусцілі. Мужчына вярнуўся ва Украіну і адтуль нелегальна перайшоў мяжу, дзе яго і злавілі беларускія памежнікі.

У дачыненні да парушальніка распачаты адміністрацыйны працэс па арт. 23.29 КаАП Рэспублікі Беларусь. Артыкул прадугледжвае папярэджанне з дэпартацыяй або штраф ад 10 да 100 базавых велічыняў з дэпартацыяй ці без.

ГА, belsat.eu паводле gpk.gov.by

Стужка навінаў