Грамадзянін РФ скончыў жыццё самагубствам праз пагрозу дэпартацыі з Беларусі


У снежні 2018 гадоў у Лоеве 35-гадовы Сяргей Барысаў здзейсніў суіцыд пасля таго, як атрымаў пастанову аб высылцы на 4 гады. Пра гэта паведамляе TUT.BY.

Сяргей быў грамадзянінам Расеі, але 17 апошніх гадоў ён жыў у Беларусі. Нарадзіўся таксама тут. У Гомлі ў яго ёсць кватэра, але ў апошнія гады мужчына перабраўся ў Лоеў – бліжэй да мамы-пенсіянерцы і брата-інваліда.

14 снежня 2018 года аддзел па грамадзянстве і міграцыі Лоеўскага РАУС «у інтарэсах грамадскага парадку» прыняў рашэнне выслаць мужчыну з Беларусі. У пастанове адзначалася, што за год у Сяргея зафіксавана два адміністратыўных правапарушэнні: з’яўленне ў грамадскім месцы ў пʼяным выглядзе і дробны крадзеж. Палічылі і іншыя «адміністратыўкі» мужчыны за ўвесь час яго пражывання ў Беларусі – усяго за 10 гадоў такіх набралася восем (у асноўным – зʼяўленне ў нецвярозым выглядзе ў грамадскім месцы).

У выніку дазвол на пастаяннае пражыванне было анулявана – і да 28 снежня Сяргей павінен быў добраахвотна, за свой кошт пакінуць Беларусь. Але 19 снежня мужчына здзейсніў суіцыд.

Гэта не першы выпадак суіцыду праз пагрозу дэпартацыі. Сёлета 15 студзеня ў вёсцы Негаўка Буда-Кашалёўскага раёну пайшоў з жыцця Віталь Кузьмянкоў. Ураджэнец Расеі 14 апошніх гадоў пражываў у Беларусі. Тут у яго быў дом, жонка Вольга і шэсць дачок. Незадоўга да навагодніх святаў мужчына трапіўся выпіўшым на працы. Яго звольнілі, і пасля гэтага Буда-Кашалёўскі РАУС ануляваў дазвол на пастаяннае пражыванне ў Беларусі. Мужчыну хацелі выслаць. Але не паспелі.

Hавiны
Грамадзянку Расеі могуць дэпартаваць праз адсутнасць працы. Дзяцей пакінуць у Беларусі
2019.01.21 16:44

ІІ, belsat.eu, паводле TUT.by

Стужка навінаў