Грамадзяне тэлефануюць у Варшанскі РАУС з пытаннем пра расейскую сімволіку ў АМАП (аўдыё)


Журналістку тэлеканалу Белсат Кацярыну Андрэеву затрымалі супрацоўнікі АМАП у той час, калі здымачная група напраўлялася на выезд з гораду Воршы. У аўце разам з Кацяй і аператарам Аляксандрам Баразенкам знаходзіўся сустаршыня БХД Павел Севярынец, як прыехаў у родны горад для падтрымання яго жыхароў, якія выйшлі на вуліцы выказаць незадавальненне дэкрэтам «аб дармаедах», а таксама дзеяннямі ўладаў.

Кацярыну затрымалі падчас прамога эфіру ў Воршы разам з аператарам Аляксандрам Баразенкам. Яны дапамагалі выехаць з гораду сустаршыні БХД Паўлу Севярынцу, якога сёння таксама затрымалі.

Грамадскасць, якая назірала за затрыманнем супрацоўнікаў нашага тэлеканалу, а таксама за затрыманнем Галіны Абакунчык, якіх везлі АМАПаўцы на аўтамабілях, шчодра ўпрыгожаных расейскай сімволікай, датэлефанавалася да дзяжурнай часткі гораду Воршы.

Расейскія значкі ў машыне, на якой Паўла Севярынца вязлі ў РАУС.

Званок у РОВД Воршы

Журналістак Кацярыну Андрэеву, Галіну Абакунчык, лідара БХД Паўла Севярынца, а таксама іншых грамадзянаў, якіх затрымалі ўчора на Маршы ў Воршы, будуць сёння судзіць у адміністрацыйным судавыкананні. Ім пагражае адміністрацыйны арышт.

Суд над Кацяй адбудзецца а 11 гадзіне раніцы. Сачыце за абнаўленнямі.

ВД, belsat.eu

Стужка навінаў