Грамадзяне Нямеччыны часцей за ўсіх прыязджалі ў Беларусь па 30-дзённым бязвізе


27 ліпеня па 26 жніўня бязвізавым рэжымам скарысталіся 1658 грамадзянаў Нямеччыны, паведамляе belta.by.

Летась грамадзяне Нямеччыны таксама былі лідарамі па колькасці ўездаў у Беларусь па бязвізе. Паводле адмыслоўцаў, немцы прыязджаюць у Беларусь з «дзелавымі» інтарэсамі.

Па стане на жнівень 2018 года колькасць гасцей з Нямеччыны вырасла ў параўнанні з мінулым годам на 35,4%.

30-дзённы бязвіз пачаў дзейнічаць 24 ліпеня. За гэты час бязвізам скарысталася 12 000 замежнікаў. Сярод іх 969 грамадзянаў ЗША (на другім месцы пасля немцаў) і 946 італьянцаў.

Наведаць у нашую краіну на 30 дзён без візы (толькі праз Нацыянальны аэрапорт) могуць грамадзяне 74 краінаў.

Для бязвізавага ўезду ў Беларусь замежным грамадзянам неабходна пры сабе мець пашпарт, грошы (Br 48 на кожны дзень, або Br 1225 на поўныя 30 дзён), страхавы поліс на суму не менш за 10 000 еўраў.

Замежнікі, якія прыязджаюць у Беларусь маюць прайсці абавязковую рэгістрацыю ў органах унутраных справаў. З 2019 года МУС абяцае зрабіць магчымай рэгістрацыю праз інтэрнэт.

Нагадаем, што 10 чэрвеня ў Цындаа было падпісанае пагадненне аб узаемным бязвізавым рэжыме паміж Беларуссю і Кітаем.

ЮВ, belsat.eu

Стужка навінаў