Грамадзяне ЕЗ абіраюць новы Еўрапарламент


Выбары ў Еўрапарламент.
Фота: Fabrizio Bensch/REUTERS/Forum

У Еўразвязе 25 траўня стартаваў трэці дзень галасавання ў Еўрапарламент. У суботу свой голас на еўрапейскіх выбарах аддаюць грамадзяне Літвы, Мальты і Славакіі, а таксама Чэхіі, дзе выбарчыя ўчасткі адкрыліся яшчэ ў пятніцу, 24 траўня.

У першы дзень выбараў, 23 траўня, дэпутатаў Еўрапарламенту абіралі грамадзяне Вялікай Брытаніі і Нідэрландаў. У Злучаным Каралеўстве, паводле апытанняў, перамагае Партыя брэкзіту, у Нідэрландах – сацыял-дэмакратычная Партыя працы.

Hавiны
Тэрыса Мэй сыходзіць у адстаўку
2019.05.24 12:48

24 траўня галасаванне праходзіла таксама ў Ірландыі.

У большасці краін ЕЎ выбары адбудуцца ў нядзелю, 26 траўня.

За чатыры дні грамадзяне 28 краін Еўразвязу мусяць выбраць 751 дэпутата Еўрапарламенту. Афіцыйныя вынікі галасавання ва ўсіх дзяржавах апублікуюць толькі пасля завяршэння апошняга дня галасавання.

Hавiны
Наступным прэзідэнтам Літвы можа стаць Інгрыда Шыманіце
2019.05.13 08:37

Паводле прагнозаў, найбольшы адсотак мандатаў атрымаюць правацэнтрысты з Еўрапейскай народнай партыі – 182. На другім месцы – сацыял-дэмакраты (140), на трэцім – лібералы (84). Па выніках выбараў 2014 года ЕНП мела 215 еўрадэпутатаў, сацыял-дэмакраты – 185, а Альянс лібералаў – 59.

МГ belsat.eu

Стужка навінаў