Грамадзяне Бразіліі абіраюць новага прэзідэнта


Бразілія абірае прэзідэнта краіны. У нядзелю, 28 кастрычніка ў краіне адбываецца другі тур выбараў. На пасаду прэзідэнта краіны прэтэндуюць ультраправы дэпутат нацыянальнага парламенту Жаір Баўсанару і прадстаўнік левай Партыі працаўнікоў Фэрнанду Адад.

Дзейны кіраўнік Бразіліі Мішэл Тэмір заявіў, што мае намер у самы блізкі час прыступіць да перадачы справаў новаабранаму прэзідэнту.

«Мы пачнем перадачу справаў адразу ж, хоць заўтра, і гэта будзе вельмі спакойны працэс. Да яго ўжо практычныя ўсё гатова ва ўсіх структурах урада. Такім чынам, калі каманда абранага прэзідэнта з намі звяжацца, яна атрымае ўсе дадзеныя існага ўрада, якія датычаць таго, што было зроблена і што яшчэ трэба зрабіць», – адзначыў Мішэл Тэмір, паведамляе тэлеканал Globo.

Мішэл Тэмір адмовіўся ад удзелу ў выбарах. У першым туры ён падтрымліваў кандыдатуру былога міністра фінансаў свайго ўрада Энрыкі Мэйрэліса. Аднак гэты палітык набраў толькі 1,2% галасоў.

СК, belsat.eu

Стужка навінаў