Грамадзянаў Беларусі прапускаюць праз заходнія межы, іншыя пад абмежаваннямі


Грамадзянаў Беларусі прапускаюць на тэрыторыю краіны, паведаміў раніцай 30 кастрычніка прэс-сакратар Дзяржаўнага памежнага камітэту Антон Бычкоўскі, піша TUT.BY.

«Грамадзянаў Беларусі на тэрыторыю рэспублікі прапускаюць. Ёсць абмежаванні ў дачыненні да фізічных асобаў, якія прыбываюць і плануюць прыбываць з тэрыторый суседніх з намі дзяржаваў. Ёсць паўнамоцтвы ў памежнікаў прымаць у тым ліку і прыватныя рашэнні ў залежнасці ад сітуацыі, якая складваецца з тымі, хто перасякае мяжу», – сказаў прадстаўнік Дзяржаўнага памежнага камітэту.

Беларуская памежніца чакае пасажыраў у Нацыянальным аэрапорце Менск, 19 сакавіка 2020 года.
Фота: VASILY FEDOSENKO / Reuters / Forum

29 кастрычніка, стала распаўсюджвацца інфармацыя пра тое, што беларусы не могуць вярнуцца на радзіму праз мяжу з Літвой, Латвія, Польшчай і Украінай. Увечары інфармацыю аб закрыцці мяжы афіцыйна пацвердзіў Дзяржаўны памежны камітэт.

«У сувязі з эпідэмічнай абстаноўкай, якая склалася ў сумежных краінах, Рэспубліка Беларусь часова абмяжоўвае ўезд на сваю тэрыторыю праз наземныя пункты пропуску асобных катэгорый фiзiчных асобаў з Латвіі, Літвы, Польшчы і Украіны», – адзначаецца ў заяве Дзяржаўнага памежнага камітэту.

Пад абмежаванні не падпадаюць дыпламаты, кіроўцы міжнародных аўтамабільных перавозак, экіпажы чыгункі.

Разам з тым пункт пропуску ў Нацыянальным аэрапорце Менск функцыянуе без вышэйзгаданых абмежаванняў.

АА belsat.eu

Стужка навінаў