Грамадскіх актывістак будуць судзіць за перформанс «Забярыце касметычку!»


29 красавіка каля 15 гадзін пад амбасадай Расейскай Федэрацыі затрымалі журналістаў «Белсату», а таксама грамадскіх актывістак Вольгу Нікалайчык і Кацярыну Садоўскую. Журналістаў адпусцілі. Актывістак чакае суд.

Падставай затрымання грамадскіх актывістак стаў перформанс: актывісткі прынеслі пад амбасаду адмысловы «чамадан-касметычку» з эмблемай «Начных ваўкоў» і надпісам «Забярыце касметычку», якую байкеры нібыта забылі ля Кургана славы.

Учора Кацярыну Садоўскую каля шпіталізавалі з аддзялення РУУС з гіпертанічным крызам. На Вольгу Нікалайчык склалі пратакол вымання і пратакол адміністрацыйнага правапарушэння, паведамляе праваабарончы цэнтр «Вясна».

Тым часам «Начныя ваўкі» перасеклі мяжу Еўразвязу і накіроўваюцца ў Браціславу. Пра гэта гаворыцца ў іхным ЖЖ. З тэксту паведамлення незразумела, ці адбылося перасячэнне мяжы законным спосабам.

«Усё ж такі прарваліся. Нягледзячы на тое, што па ўсіх памежпастам раздадзеныя разнарадкі не пускаць, нашы ўсё-ткі перайшлі мяжу».

[vc_single_image image=”3″ img_size=”large”]

ЮВ, паводле spring96.org

Стужка навінаў