Грамадскі актывіст з Кобрына атрымаў 7 содняў за тое, што размаўляў з людзьмі


Грамадскі актывіст з Кобрына Аляксандр Мех атрымаў 7 содняў адміністрацыйнага арышту па артыкуле 23.34 – Парушэнне парадку арганізацыі і правядзення масавых мерапрыемстваў.

Як паведамляе сайт праваабаронцаў spring96.org , Аляксандра выклікалі позвай у РАУС, адкуль павезлі ў суд. У якасці сведкаў выступалі супрацоўнікі міліцыі. Яны паведамілі суду, што Аляксандр Мех размаўляў з мінакамі на плошчы паміж двумя адміністрацыйнымі будынкамі.

Па іх словах, у той дзень у Кобрыне павінен быў адбыцца несанкцыянаваны ўладамі марш недармаедаў.

ВЧ, belsat.eu паводле spring96.org

Стужка навінаў