Генпракуратура Украіны: Падазраваны ў арганізацыі «забойства» Бабчанкі пайшоў на здзелку са следствам


Падазраваны ў арганізацыі замаху на расейскага журналіста Аркадзя Бабчанку Барыс Герман прызнаў віну і рыхтуе пагадненне са следствам. Пра гэта заявіў генеральны пракурор Украіны Юры Луцэнка.

Луцэнка паведаміў, што падазраваны і яго абарона «пайшлі на падрыхтоўку пагаднення і працуюць у гэтым кантэксце з нашымі працаўнікамі».

«У сваіх паказаннях Герман фактычна пацвярджае версію, якая была яму вылучана нашым следствам. У тым ліку прама паказвае на прадстаўніка Расейскай Федэрацыі, які перадаваў грошы і паказваў, як імі распараджацца на тэрыторыі Украіны», – паведаміў генеральны пракурор, піша УНІАН.

Нагадаем, што 29 траўня СМІ паведамілі пра забойства журналіста Аркадзя Бабчанкі ў Кіеве. Паліцыя Украіны афіцыйна пацвердзіла гэта. На наступны дзень высветлілася, што Бабчанка жывы, а ягонае «забойства» было інсцэніроўкай у межах спецаперацыі СБУ. Генеральны пракурор Украіны Юрый Луцэнка паведаміў, што дзякуючы такім дзеяням следчыя атрымалі спіс з 47 асобаў, якіх планавалася забіць пасля Аркадзя Бабчанкі.

Паводле ўкраінскіх праваахоўнікаў, для забойства Бабчанкі расейскія спецслужбы завербавалі грамадзяніна Украіны, выканаўчага дырэктара ўкраінска-германскага прадпрыемства «Шмайсер» Барыса Германа, які атрымаў $ 40 тыс. за арганізацыю злачынства. Арганізатар нібыта прапанаваў былому ўдзельніку АТА Аляксею Цымбалюку за $ 30 тыс. забіць журналіста і перадаў задатак у памеры $ 15 тыс.

Чытайце таксама:

ІІ, belsat.eu

Стужка навінаў