Горацкая сельгасакадэмія падпісала дамову з ВНУ «ЛНР»


Міністэрства адукацыі так званай Луганскай народнай рэспублікі паведамляе, што Луганскі нацыянальны ўніверсітэт імя Тараса Шаўчэнкі і Беларуская дзяржаўная ордэнаў Кастрычніцкай Рэвалюцыі і Працоўнага Чырвонага Сцяга сельскагаспадарчая акадэмія (горад Горкі) падпісалі дамову аб супрацы.

Скрыншот старонкі Мінадукацыі «ЛНР»

Інфармацыі пра падпісанне дамовы на афіцыйных сайтах Луганскага ўніверсітэту і Горацкай акадэміі няма. Міністэрства адукацыі акупаванай вобласці Украіны адзначае, што дамова накіравана на тое, каб садзейнічаць інтэграцыі Луганскага універсітэту «ў сусветную навукова-адукацыйную прастору».

Прадметам дамовы з’яўляецца ўсталяванне партнёрскіх стасункаў (супрацы) у адукацыйнай, навуковай і культурнай галінах, стварэнне адзінага інфармацыйнага, навукова-адукацыйнага і культурніцкага асяроддзя, рэалізацыя эфектыўных формаў супрацоўніцы. Бакі таксама дамовіліся аказваць дапамогу адзін аднаму ў шэрагах накірунках, сярод якіх нават прапісаны абмен выкладчыкамі і навуковымі супрацоўнікамі.

Лукашэнка: Не трэба казаць, што на Данбасе не канфлікт Расеі ды Украіны

Спраўдзіць некаторыя акалічнасці гэтай інфармацыі на момант публікацыі ў Сельскагаспадарчай акадэміі немагчыма, паколькі ў Беларусі цяпер выходныя дні і ніхто не падымае слухаўку, але мы абавязкова патэлефануем на наступным тыдні.

Варта адзначыць, што Беларусь не прызнае самаабвешчаныя вобласці Луганску і Данецку асобнымі краінамі. Кіраўнік Беларусі раней неаднаразова агучваў, што афіцыйны Менск выступае за тэрытарыяльную цэласнасць Украіны.

Як Расея выдае падробленыя пашпарты сваім аператыўнікам ва Украіне

belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары