Горадня засталася без давераных асобаў Ціханоўскай


Дзве давераныя асобы Святланы Ціханоўскай у Горадні – Дзмітрый Ціт і Павал Мількоўскі затрыманыя і знаходзяцца ў міліцыі. Месца знаходжання трэцяй даверанай асобы – Яўгена Амплеева – невядомае, паведамляе карэспандэнт «Белсату» у Горадні.

6 жніўня ў Горадні супрацоўнікамі ДАІ быў затрыманы Дзмітрый Ціт – давераная асоба кандыдаткі на прэзідэнцтва Святланы Ціханоўскай, яго завезлі ў РАУС – які і па якой прычыне – невядома.

Мітынг Святланы Ціханоўскай у Горадні.
Фота: Васіль Малчанаў / «Белсат»

Увечары 6 жніўня быў затрыманы таксама і Павал Мількоўскі, ён таксама давераная асоба Ціханоўскай. Сёння над Мількоўскім мае прайсці суд – дзе і ў колькі – невядома, як невядомая і прычына затрымання.

Трэцюю давераную асобу Ціханоўскай у Горадні – Яўгена Амплеева шукаюць міліцыянты, ён мае 7 сутак адміністратыўнага арышту, дзе знаходзіцца – невядома, але, паводле карэспандэнта «Белсату», дакладна не ў міліцыі.

Мітынг Святланы Ціханоўскай у Горадні.
Фота: Васіль Малчанаў / «Белсат»

АК belsat.eu

Стужка навінаў