Горадня: замест параду – аркестр пад вокнамі ветэранаў


Гарадзенскіх ветэранаў Другой сусветнай вайны віншавалі пад падʼездамі дамоў. Фота – Васіль Малчанаў/«Белсат»

Гарадзенскіх ветэранаў Другой сусветнай вайны адміністрацыя Кастрычніцкага раёну павіншавала з надыходам Дня Перамогі ля іхных пад’ездаў.

Традыцыйнага вайсковага параду 9 траўня ў Горадні не будзе ў сувязі з пандэміяй, таму было вырашана такім чынам правесці ўрачыстасць. Прадстаўнікі мясцовай адміністрацыі падрыхтавалі адмысловую зону для ветэранаў з чырвонаю сцежкаю.

Ветэраны прымаюць віншаванні пад сваімі дамамі. Фота – Васіль Малчанаў/«Белсат»

Уручылі ветэранам памятныя юбілейныя медалі, падарункі і зладзілі міні-канцэрт з вайсковым аркестрам.

Віншавалі ветэранаў з вайсковым аркестрам у дварах. Фота – Васіль Малчанаў/«Белсат»

Мерапрыемства доўжылася каля 30 хвілін і выклікала цікавасць у суседзяў па дому і мінакоў. Людзі прыпыняліся і апладысментамі віталі ветэранаў вайны. У іхны гонар службы пасцялілі чырвоны дыван.

Ваенны аркестр бярэ ўдзел у віншаванні гарадзенскіх ветэранаў. Фота – Васіль Малчанаў/«Белсат»

Віншавалі ветэранаў адбыліся па двух адрасах: вул. Кляцкова, 24 і вул. Фамічова, 17. Некалькі дзён таму тэлеграм-канал «Баста» апублікаваў копію дакументу, падпісанага галоўнай лекаркі Гарадзенскага занальнага цэнтру гігіены і эпідэміялогіі Яніны Шарэнды, дзе пералічаныя адрасы дамоў з пацверджанымі выпадкамі COVID-19.

Прадстаўнікі адміністрацыі гарадзенскага Кастрычніцкага раёну віншуюць ветэранаў. Фота – Васіль Малчанаў/«Белсат»

У пераліку ёсць і дом на Кляцкова, 24, у якім жывуць ветэраны. Аднак, і самі ветэраны, і амаль усе ўдзельнікі ўрачыстасці былі без масак і пальчатак.

Прадстаўнікі адміністрацыі гарадзенскага Кастрычніцкага раёну віншуюць ветэранаў. Фота – Васіль Малчанаў/«Белсат»

АК Belsat.eu

Стужка навінаў