Горадня высунула патрабаванні: першым пунктам – адстаўка Лукашэнкі


Удзельнікі мірных пратэстаў з Горадні сфармулявалі патрабаванні, якія адрасавалі старшыням Гарадзенскіх выканкаму і гарсавету, а таксама дэпутатам Палаты Прадстаўнікоў.

Мітынг у Горадні. 15 жніўня 2020 г.
Фота: Васіль Малчанаў / «Белсат»

Прыхільнікі пераменаў з Горадні высунулі патрабаванні:

1. Неадкладная адстаўка Лукашэнка А.

2. Неадкладнае вызваленне ўсіх палітвязняў.

3. Неадкладная адстаўка і арышт кіраўнікоў МУС, у тым ліку ОМОНа, за ўжыванне траўматычнай і агнястрэльнай зброі супраць удзельнікаў мірных акцыяў.

4. Неадкладная адстаўка і арышт кіраўнікоў Цэнтрвыбаркаму на чале з Ярмошынай Л. за арганізацыю масавых фальсіфікацыяў.

Мітынг у Горадні. 15 жніўня 2020 г.
Фота: Васіль Малчанаў / «Белсат»

Жыхары Горадні нагадваюць выканаўчай уладзе, што Незалежнасць – найвышэйшая каштоўнасць нашае дзяржавы.

«Любыя замахі на незалежнасць Беларусі, на Жыццё, Здароўе, Бяспеку любога грамадзяніна Рэспублікі Беларусь, незалежна ад ягоных палітычных поглядаў, з’яўляецца злачынствам.

Мітынг у Горадні. 15 жніўня 2020 г.
Фота: Васіль Малчанаў / «Белсат»
Мітынг у Горадні. 15 жніўня 2020 г.
Фота: Васіль Малчанаў / «Белсат»

Улічваючы беспрэцэдэнтную колькасць парушэнняў, зафіксаваную назіральнікамі падчас галасавання, непрапарцыйнае ўжыванне сілы супрацоўнікамі МУС падчас мірных акцыяў грамадзянаў, замоўчванне дзяржаўнымі медыямі гэтай інфармацыі ў горадзе і краіне, канстатуем глыбокі крызіс даверу паміж грамадствам і вертыкаллю ўлады».

Мітынг у Горадні. 15 жніўня 2020 г.
Фота: Васіль Малчанаў / «Белсат»
Мітынг у Горадні. 15 жніўня 2020 г.
Фота: Васіль Малчанаў / «Белсат»
Мітынг у Горадні. 15 жніўня 2020 г.
Фота: Васіль Малчанаў / «Белсат»

Аўтары звароту запрасілі мясцовую вертыкаль далучыцца да іхных патрабаванняў.

ЮЦ Belsat.eu

Стужка навінаў