Google, Netflix і Amazon усталі на падатковы ўлік у Беларусі


Кампаніі Google, Amazon і Netflix усталі на падатковы ўлік у Беларусі для аплаты падатку на дадатковую вартасць на электронныя паслугі (так званы падатак на Google). Пра гэта паведаміў міністр па падатках і зборах Сяргей Налівайка.

Прымаць заявы аб пастаноўцы на ўлік ад замежных кампаніяў-пастаўшчыкоў электронных паслугаў пачалі пасля 1 студзеня 2018 года. Цяпер у спісе ўжо 6 арганізацыяў, сярод якіх Google, Amazon, Netflix, Linkedin, распавёў Сяргей Налівайка. У гэты пералік неўзабаве плануе ўвайсці Uber і іншыя кампаніі. Міністр нагадаў, што змены ў Падатковы кодэкс Беларусі, якія прадугледжваюць падаткаабкладанне замежных электронных паслуг, былі падрыхтаваныя яшчэ ў 2016 годзе, але набыла сілу з 1 студзеня 2018 года.

«Мы бачым, што сур’ёзныя кампаніі паставіліся да новаўвядзенняў адказна. Хоць у іх яшчэ ёсць час стаць на ўлік да канца квартала, яны робяць гэта ўжо цяпер, загадзя», – сказаў Сяргей Налівайка.

Урад разлічвае ў 2018 годзе атрымаць каля $ 4 млн ад «падатку на Google».

 

ІІ, belsat.eu, паводле БелТА

Стужка навінаў