Google назваў самыя папулярныя запыты беларусаў за 2017 год


Больш за ўсё беларусаў цікавілі серыялы і тв-шоу – у першай дзясятцы іх агулам 8.

У выніковым рэйтынгу кампаніі самым папулярным запытам у байнэце стаў «Фізрук 4 сезон».

На другой пазіцыі – 2 сезон серыялу «Вольга», а на трэцяй – 5 сезон «Маладзёжкі».

Таксама беларускія карыстальнікі актыўна шукалі «Еўрабачанне», Чэмпіянат свету па хакеі і новыя фільмы 2017 года.

«Персонай года» стала Вера Глаголева. Сярод беларусаў, якія трапілі ў «Топ-10», – спявак Аляксандр Ціхановіч і 10-гадовы Максім Мархалюк, які знік у Белавежскай пушчы.

У катэгорыі «Пакупка года» сёлета першыя тры месцы занялі запыты: аўта, спінэр, Белавія квіток. У дзясятку ўвайшлі – пакупка ровара, лецішча пад Менскам, айфона 7, шынаў, кватэры, гіраскутэра і сукенкі.

Поўны спіс запытаў Google тут.

Yandex таксама прааналізаваў мільёны пошукавых запытаў беларусаў. Аналітыкі кампаніі высветлілі, што найбольшую цікавасць беларусаў у 2017 годзе выклікаў Дзень Волі.

ДР belsat.eu

Стужка навінаў