На аўкцыёне, які адбудзецца 16 кастрычніка ААТ «Гомельтранснефть Дружба» мае намер прадаць мясакамбінат, якія знаходзіцца ў вёсцы Бабровічы, што ў Гомельскай вобласці. Кошт прадпрыемства складае 3 мільёны, 677 тысячаў беларускіх рублёў. Пра аўкцыён паведамляецца на сайце акцыянернага таварыства.
Мясакамбінат уяўляе сабою прадпрыемства поўнага цыклу вытворчасці мясных прадуктаў (больш за 100 відаў). Акрамя таго новаму ўласніку будзе перададзеная і гандлёвая сетка, якая складаецца з шасці раздробных гандлёвых кропак.
Мясная вытворчасць кампаніі працуе ўжо каля 15 гадоў. Але нягледзячы на гэта ААТ «Гомельтранснефть Дружба» плануе пазбавіцца ад няпрофільнага актыву.
СК belsat.eu