Ідэолагі Чыгуначнага раёну Гомлю разаслалі «тэлефанаграму» кіраўнікам прадпрыемстваў, арганізацыяў ды ўстановаў.
У дакуменце, які трапіў у рэдакцыю нашага тэлеканалу, паведамляецца, што «Белсат» ды «БАЖ» «не зʼяўляюцца акрэдытаванымі дзяржаўнымі сродкамі масавай інфармацыі».
«Тэлефанаграма» ад гомельскіх ідэолагаў
«У выпадку звароту да Вас і да вашых працаўнікоў з просьбай даць інтэрвʼю просім неадкладна інфармаваць аддзел ідэалагічнай працы, культуры і па справах моладзі», – гаворыцца ў паведамленні.
Таксама ў паведамленні падаюцца нумары і імя з прозвішчамі асобаў, да якіх трэба і звяртацца:
715121, 8044 793 99 05 Дробатава Ірына Эдуардаўна, начальнік аддзелу ідэалагічнай працы, культуры і па справах моладзі Чыгуначнага раёну Гомлю;
776419, 8044 783 66 85 Лазня Наталля Іванаўна, намеснік начальніка аддзелу.
Ірына Дробатава
Наталля Лазня
НМ, belsat.eu, фотаздымкі yelsk.by, electro.gomel.by